У Мсціславе зноў
абрынуўся Езуіцкі касцёл, які ўлады абяцалі закансерваваць
У 2016 годзе Дзяніс Касцюкевіч напісаў ліст у Мінкульту з просьбай выдзеліць грошы на рамонт даху знакавага для горада будынка — ужо на той момант дах быў сур’ёзна пашкоджаны. Але ў Мінкульта, як заўсёды, грошай не знайшлося.
Праз год калона касцёла і аркі са зборам, якія яна трымала, абрынуліся. Актывіст зноў звярнуўся да міністра культуры, але ў бюджэце зноў грошай не знайшлося. Мінкульт тады толькі прапанаваў Мсціслаўскаму райвыканкаму пашукаць спонсараў або папрасіць грошай у грамадзян. Але Мсціслаў — гарадок невялікі і бедны, таму з гэтай задумы нічога не выйшла.
А 21 снежня 2017г абрынулася сцяна. Толькі тады падключыўся Магілёўскі аблвыканкам. Нейкія грошы знайшліся, завалы былі расчышчаныя, падключыліся да работы спецыялісты «Магілёўграмадзянпраекта».
У мінулым годзе было запланавана завяршыць супрацьаварыйныя работы, каб ліквідаваць магчымасць раптоўнага абвалу.
Але прайшло ўсяго паўгода і вось
Фота:
Дзяніс Касцюкевіч