У Старым замку ў Горадне выправілі некаторыя памылкі сграфiта.
З боку палаца яшчэ засталося некранутым, хоць і там праўкі бы не перашкодзілі. Аднак тытулатуры з іншых бакоў значна палепшыліся. Да прыкладу, з боку двара выправілі MINOP на MINOR. CAROLVS з боку Нёмана нарэшце напісана злучна. Загадкаваму мужыку з боку ўезда, а гэтага персанажа так і не расшыфравалі, проста сцерлі скажоны тытул PACIF. Так я і раіў: не ведаеце каго вы прыцягнулі туды, дык проста сатрыце подпіс, бо лепш нічога, чым абы што. На фоне навін з замка гэта дробныя плюсы, але ўсё ж. Дзякуй за працу мастакам, усім спецыялiстам з гiстарычнага фронту, што спрычынілiся да выпраўлення, ну і Алене Клімовіч, за здольнасць усё-такі пачуць заўвагі. Некаторыя фоткi было/стала ў калажы. Інфармацыя ад
Eugene Asnareuski