На наступным тыдні плануюцца невялікія афіцыйныя археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Сядзіба-музей Стары Менск! (
www.starymensk.by)
кіраваць раскопкамі будзе супрацоўнік Інстытута гісторыі, кандыдат гістарычных навук, археолаг Андрэй Вайцяховіч.
запрашаем валанцёраў, ахвочых дакрануцца сваімі рукамі да тысячагадовай гісторыі Менска!
раскопкі працягнуцца 2-4 дні, можна ездзіць ночыць у Менск (давозім ад і да метро Малінаўка), а можна застацца ночыць у сядзібе-музеі "Стары Менск". для валанцёраў начоўка бясплатная. простае харчаванне забяспечваецца. рыдлёўкі таксама даем.
што трэба рабіць на раскопках? капаць! а таксама перабіраць даставаную з ямы зямлю на наяўнасць артэфактаў.
для ўдзельнікаў раскопак будзе праведзеная бясплатная экскурсія па музеі і замчышчы. запрашаюцца валанцёры, гатовыя вылучыць на раскопкі не менш за адзін працоўны дзень (з ранку да вечара). раскопкі адбудуцца ў будныя дні на наступным тыдні.
ахвочым просьба даслаць на мэйл labadzenka@gmail.com
імя, тэлефон, колькі дзён вы можаце аддаць