Нясвіскі замак распрацаваў новую экскурсійную
праграму з музыкальным акцэнтам
Кожную суботу наступнага месяца наведвальнікаў замка будуць сустракаць гукі дуды, а ў залах палаца разлівацца мелодыі флейты, фісгармоніі, піяніна... Дарэчы, у адной з галерэй аматары і музыканты змогуць падарыць сваё майстэрства ўсім навакольным — у дапамогу ім «Вольнае піяніна».
Толькі ў летні сезон ва ўнутраным дворыку палаца гасцей чакаюць спартыўна-рыцарскія спаборніцтвы, майстар-класы, выстава даспехаў і зброі. Ёсць магчымасць прайсціся экскурсійным маршрутам — падняцца на валы палаца ў суправаджэнні прафесійнага гіда, даведацца пра малавядомыя старонкі гісторыі замка, агледзець захапляльныя краявіды, зрабіць прыгожыя фотаздымкі, убачыць «Тэатральную» паляну і даведацца шмат цікавага пра тэатр Радзівілаў і старадаўнія паркі. А па нядзелях наведвальнікаў Нясвіжскага замка чакае інтэрактыўная забаўляльная праграма з квэстамі, гульнямі, музыкай, танцамі і ваеннай школай імя Мікалая Хрыстафора Радзівіла.