Невялікі кейс, як
пост, у адносна невялікім тэлеграм-канале
@tropinki, аб варварскім зносе старога будынка ў Каменполлі, атрымаў распаўсюджванне ў СМІ і сацсетках, пасля якога была напісана заява ў Следчы камітэт, а следам і міністр культуры і памочнік прэзідэнта РБ па Віцебскай вобласці звярнулі ўвагу і пракаментавалі гэтую сітуацыю
21 сакавіка, калі быў у вёсцы Каменполле, апублікаваў фотаздымкі руін на канале, а 24 сакавіка
Наша Ніва апытала мясцовых чыноўнікаў і жыхароў і апублікавала артыкул. Матэрыялы перадрукавалі
TUT.BY,
БУДЗЬМА,
34travel,
БЕЛСАТ, таксама напісалі паблікі
МКБ,
Чай з малінавым варэннем,
Хрустальны Сасут,
Навіны Віцебскага рэгіёна і
Postim. Яшчэ
дзве навіны апублікаваў
Віцебскі кур'ер. Пасля асвятлення ў СМІ, кіраўнік Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
напісаў заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы ў Следчы камітэт у сувязі са зруйнаваннем помніка архітэктуры. У выніку 26 сакавіка на
БЕЛТА выходзіць навіна пра тое, што на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама міністр культуры Юрый Бондар заявіў: "Нормы закона парушаны, зараз мы сумесна з пракуратурай будзем даваць прававую ацэнку гэтым учынкам", а памочнік прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч адзначыў, каб падобных сітуацый у будучыні не адбывалася, неабходна разаслаць спіскі з ахоўнымі аб'ектамі старшыням райвыканкамаў.