Лекцыя "
Жывыя і мёртвыя: тэндэнцыі ўключэння могілак у жыццё грамадства".
25 лютага ў 18:30Гістарычная майстэрня (вул. Сухая, 25)
Гук балгаркі летам 2018 года абвясціў грамадства аб пачатку зносу Вайсковых могілак. Валанцёры спынілі знос, але пагроза ўсё яшчэ застаецца. Каб распавесці пра гэта грамадству, падрыхтавалі цыкл лекцый ад цікавых і знакамітых людзей на самыя разнастайныя тэмы. Заўтрашняй лекцый мы распачынаем праект.Падчас яе вы даведаецеся:
• Калі пачалася традыцыя экскурсій на могілак
• Навошта захоўваць могілкі
• У чым карысць гістарычных могілак для сучаснага грамадства
Лектар: Таццяна Пятрова, сябра МГА "Гісторыка".
Рэгістрацыя:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfSjbCVImC6u0lUia8esh_8YkwqENSsxOvawk0fUtq1sP0Hqw/viewform