Ёсць у мяне такая мапа, на якой я адзначаю цікавыя месцы ў Беларусі, дзе я паспеў пабываць (і не толькі), каб можна было зручней успомніць, дзе я ўжо пыбываў, а дзе яшчэ не. У пачатку было неверагодна ўявіць, што можна аб'ездзіць усе цікавыя куткі Беларусі за бліжэйшыя гады, але як паказаў час, няма нічога немагчымага. Адзначаю не тыя месцы, дзе я пабываў праездам, а там, дзе атрымалася спыніцца, аглядзецца, зайсці, паразмаўляць з меснымі, адчуць на колькі магчыма месца.