Падаецца неверагодным, але ўвесь Стары замак у Гародні падвысяць на адзін паверх, якога ніколі не існавала!
Звярніце ўвагу на суадносіны аб'ёмаў на малюнках Тамаша Макоўскага (1600) і Маркуса Хайнсана (пач. XVIII), якія бачылі Стары замак ужывую. На іх вежа над Нёманам, у якой была каралеўская лазня, прыкладна роўная па вышыні палацу, а вежа-брама ім саступае па вышыні. А цяпер глядзім на вынік рэалізацыі праекта У. Бачкова: палац стаў проста нікчэмным у параўнанні з вежай-брамай і вежай-лазняй, якая ператварылася ў неверагодны хмарачос. Усё гэта тлумачыцца вельмі проста: у абедзве вежы Бачкоў дадаў па адным лішнім паверсе. Яшчэ чатыры гады назад пісаў у навуковых артыкулах, што гэта чысты падман, але для гарадзенскіх архітэктараў і чыноўнікаў навука - не аргумент.
Аўтар Mikola Volkau