Паводле кіраўніка таварыства «Горад для гараджан»
Дзяніса Кобрусева, зацьверджаны Менгарвыканкамам праект быў распрацаваны ў 2018 годзе, і ён легітымізуе сытуацыю, якая ўжо склалася на сёньняшні момант.
«Ён заточаны менавіта пад абслугоўваньне інтарэсаў „Тапаса“ і яго забудоўнікаў. Зона „Лебядзінага“ зьменшаная, і мы бачым нагрузку антрапагеннасьці. Гэта, безумоўна, пагражае біяразнастайнасьці. Але гэта не залежыць ад дэталёвага пляну, бо ўжо цяпер „Лебядзіны“ абкладзены забудовай з усіх бакоў»,
Паводле Дзяніса Кобрусева, цяпер на ўзроўні горадабудаўнічай дакумэнтацыі ў забудоўшчыка ня будзе ніякіх праблемаў.
«Ён правядзе ўсе даклады па ўзьдзеяньні на навакольнае асяродзьдзе, будзе мець зацьверджаны праект дэталёвага плянаваньня, і ўсё. І на ўзроўні заканадаўства грамадзкасьці ня будзе як чапляцца да таго, што там робіцца».
Раней ужо прайшлі грамадзкія слуханьні адносна будаўніцтва рэстарацыі каля заказьніка ў той час, калі с
ам аб’ект фактычна пабудаваны.
«Так, гэта было зроблена задняй датай, калі рэстарацыя ўжо гатовая. Цяпер у забудоўшчыкаў ужо рукі разьвязаныя. Цяпер ня будзе нейкай магчымасьці сказаць, што ён нешта парушае. Забудоўшчык можа цяпер у межах дэталёвага праекту рабіць усё, што ён хоча, што абазначана ў гэтым праекце. Але часткова і зьмяняць свой праект, калі гэта ня будзе парушаць дэталёвы плян. Напрыклад,
пабудаваць нешта іншае, большае. То бок
„Тапас“ з гэтай сытуацыі выйшаў у выйгрышы, а грамадзтва і заказьнік — у мінусе», — сказаў Дзяніс Кобрусеў.
https://www.svaboda.org/a/30142832.htmlЗямельныя ўчасткі «Тапас»
атрымаў без аўкцыёну, далі яму і розныя льготы. Сярод іншага, Лукашэнка дазволіў
«выдаляць абʼекты расьліннага сьвету без правядзеньня кампэнсацыйных пасадак» і «ажыцьцяўляць зьняцьце ўрадлівага пласта глебы». Комплексы дабудуюць у 2019 годзе.
Калі ў канцы 2018 году высьветлілася, што «Тапас» будуе «шматфункцыянальны комплекс» на землях, якія ўсё яшчэ ўваходзяць у тэрыторыю заказьніку,
Лукашэнка падпісаў яшчэ адзін указ, які дадаткова зьменшыў межы «Лебядзінага».
ТАА «Тапас» — адзін з найбуйнейшых забудоўшчыкаў Менску. Узначальвае кампанію вядучы хакеіст прэзыдэнцкай каманды Павал Белы.