Raman ZabielaRaman Zabiela
Сітуацыя з перафарбоўкай
Красный дворик узняла шмат эмоцый і шмат пытанняў. Не займаўся гэтым аб'ектам. Але вось што вынікае:
1. Калі і быў ружовы, то ў які час? Раней гэта былі розныя будынкі, якія шмат разоў перабудоўваліся. Пасля іх аб'ядналі ў адзін і зноўку перабудавалі. Упэўнены, што ружовы на сцяне быў. Бо гэта адзін з дазволеных колераў фасадаў у тыя часы. Але да якой з перабудоў ён адносіцца? Часта вызначыць гэта дакладна не магчыма.
2. Наколькі значная вартасць колеру? Гэта дваравы фасад, які не быў прэзентацыйны. У двор будынка не пускалі ўсіх. Таму нават калі ён і быў тут заўсёды ружовы, гэта не было так важна для гараджан.
3. Не гістарычны, але больш каштоўны. На маю думку, чырвоны колер, як і назва "Чырвоны дворык", - набытая вартасць (так, не гістарычная, але культурная і сацыяльная), якая ў дадзеным выпадку значна больш каштоўная, чым адноўлены ружовы гістарычны колер фасада (хоць і тут пытанне, гл. п. 1).
Фота з 2006
https://petitions.by/petitions/2855