Дызайнеры, фрылансеры, крэатыўныя студыі, брэндынгавыя кампаніі і дызайнерскія бюро, патрэбная ваша дапамога!
У нас ёсць час да канца студзеня, каб разам з вамі стварыць лога і фірмовы стыль для Дня Волі 2019, якія, спадзяемся, і далей будуць шырока выкарыстоўвацца для адзначэння і святкавання гэтай даты.
Досвед #БНР100 паказаў, што гэта вельмі важна і дазваляе такім чынам аб’яднаць шматлікія ініцыятывы.
Вызначаныя лога і фірмовы стыль будуць размешчаныя для шырокага не абмежаванага выкарыстання, а іх аўтары атрымаюць народнае прызнанне.
Што маем?
Дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 - які за апошнія 30 гадоў стаў народным святам Дзень Волі.
Кожны год у 20-х чыслах сакавіка ў розных кутках свету ў розных фарматах збіраюцца беларусы і адзначаюць гэты дзень. Таму не прывязваемся ў лога да лічбы 25, бо пакуль гэта не афіцыйнае дзяржаўнае свята, асноўныя мерапрыемствы звычайна адбываюцца ў прамежку двух тыдняў да і пасля гэтай даты.
Што трэба?
Распрацаваць агульны лагатып і фірмовы стыль для гэтага свята, які ў 2019-м і далей будзе шырока выкарыстоўвацца ў разнастайных варыяцыях.
Дзе будуць выкарыстоўвацца:
— афішы і плакаты,
— атрыбутыка і прома-прадукцыя,
— банеры і ўлёткі,
— аздабленне сцэны і мерапрыемстваў,
— паштоўкі і буклеты,
— ролікі і карцінкі ў сацыяльных сетках,
— і ўсё што вы толькі можаце ўявіць і прыдумаць.
Пра што гаворыць лога і фірмовы стыль:
— Дзень Волі — адзін з галоўных дзён у новай гісторыі Беларусі, звязаны з пачаткам фармавання сучаснай беларускай дзяржаўнасці;
— Незалежнасць, суверынітэт, дзяржава, краіна, Беларусь, нацыя, народ — галоўныя словы і значэнне гэтага дня;
— беларуская мова;
— традыцыі - спадчына - перспекты - развіццё - імкненне наперад — змяняемся і развіваемся, але захоўваем і паважаем традыцыі, гісторыю, мову і культуру;
— герб “Пагоня” ў шматлікіх варыяцыях і бел-чыровна-белы сцяг — галоўныя сімвалы.
Што атрымаюць аўтары:
— народнае прызнанне — у лютым лога і фірмовы стыль ужо пачнуцца шырока выкарыстоўвацца, праз СМІ, сацыяльныя сеткі, публікацыі папулярных блогераў мы раскажам хто і як распрацаваў лога і фірмовы стыль для Дня Волі;
— пазначэнне аўтараў (фірмы) у якасці партнёраў на ўсёй прадукцыі да Дня Волі 2019;
— магчымая кампенсацыя выдаткаў (патрачанага на працу часу) з народнага грашовага фонду, які ўжо зараз збіраецца праз сайт
www.bnr.by.
Вашыя першапачатковыя прапановы і накіды чакаем да 20 студзеня на скрынку dzienvoli2019@gmail.com. Таксама абмеркаваць ідэі можна з Павлам
@belavusІ нагадваем, што кожны жадаючы ўжо зараз можа ахвяраваць сродкі на падрыхтоўку Дня Волі 2019 адным з шасці спосабаў на
www.bnr.by