Ідэальным варыянтам аднаўлення Замчышча было б поўнае вяртанне былога ландшафту і будынкаў на ранейшае месца і ў ранейшых аб'ёмах.
Для гэтага прыйдзецца перанесцi будынак батутнаго цэнтра, знесцi дамы №1,3,5 па пр. Пераможцаў i эстакаду, спынiць існаванне ўчастка праспекта ад Плошчы Свабоды да вуліцы Мельнікайтэ, а таксама ставіць пад сумнёў неабходнасць аўтамабільнага маста праз Свіслач, бо гістарычны мост стаяў пад іншым вуглом, а новы пры аднаўленні гістарычнай забудовы ўжо не ўпісваецца ў новы кантэкст. Ну і правесці маштабныя раскопкі.
Затое ўсе гэтыя мерапрыемствы дазволяць злучыць гістарычную забудову Верхняга горада, Ракаўскага прадмесця і Замчышча разам I зрабiць яе суцэльнай. Для поўнага шчасця не хапае толькі аднавіць вуліцу Няміга.
Так, гэта дорага, так, доўга, але лепш настройвацца адразу зрабіць правільна, чым зрабіць нешта накшталт новай Зыбіцкай і потым яшчэ больш шкадаваць. І менавіта ў гэтым гістарычным комплексе і варта было б размясціць новы гістарычны музей.
@tropinki