Пабываў у гарадскім музее ў г. Старыя Дарогі. У горадзе ёсць і другі – недзяржаўны, я б сказаў нават апазіцыйны, яшчэ цікавейшы, але пра яго ў наступны раз
Чым цікавы гарадскі музей? У адным будынку:
- музей паштовай сувязі (мястэчка Дарогі стаяла на вялікім тады транспартным гандлёвым патоку, а таму і паштовы бізнэс быў на гары, а зараз гэта ўжо гісторыя, аб якой сведчыць некалькі паштовых гістарычных станцый уздоўж трасы Р43 і гэты музей
- музей Сакуноў (гэта такія палешукі, у якіх усе словы скончваліся на "-са". Гэта і заўважыў гісторык-вандроўнік Ісаак Сербаў
- рухаўскія дываны
мясцовая народная творчасць, занесеная ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. На тканым дыване наносіцца ўзорыстая саломка
- куток "музея самагонкі" (Старадарожская самагонка вельмі знакамітая). Выстава маленькая (адзін апарат, няма дэгустацыі і некалькі рэцэптаў), але і яе трымаюць у сакрэце, таму фотаздымак зрабіць не далі
Дзе знаходзіцца?
г. Старыя Дарогі, вул Пралетарская, 31, 53.0402, 28.2648
фота:
@tropinki