У Менску ў скверы Марата Казея знайшлі 24 залатыя манеты часоў Мікалая II
Гід Павел Каралёў знайшоў скарб, калі праглядаў зямлю ў Парку Марата Казея ў Менску.
Разам з манетамі былі знойдзены пярсцёнак, ланцужок і зубная каронка.
«Налазіўшыся, нахадзіўшыся, звярнуў увагу на нешта жоўтае ў зямлі, на манету. Падумаў што савецкі пятак.
Прыглядзеўся, аказалася залатая манета з профілем Мікалая ІІ. Затым яшчэ адна, яшчэ...
Пасля патрапілася зубная каронка... Стала ніякавата... Далей там жа выглянуў з зямлі ланцуг (для ланцужка крыху завялікі), пярсцёнак, і зноў манеты, манеты...», – распавёў Павел.