
"Пішу вам гукавое паведамленне, бо няма ніякіх сілаў нешта набіраць. Так шмат людзей выказалі жаданне дапамагчы! Кватэры, пакоі, катэджы, хаты ў вёсках. Ёсць людзі, у якіх няма свайго вольнага жылля, але яны прапануюць заплаціць за арэнду. Скажыце ўсім, што сітуацыя нармалізавалася, і ў Купалаўцаў цяпер ёсць шмат варыянтаў. На вуліцы ніхто не застанецца. Дзякуй! Проста неверагодна, колькі прапаноў. Вельмі прыемна!"
Беларусы чарговы раз даказалі, што яны не пакідаюць сваіх у бядзе і заўжды гатовыя дапамагчы. І гэта натхняе!