#КогдаМыПридемкВласти КГБ будут в авральном режиме заниматься вот этими всеми ДатчСтарами, Тапасами да Каричами.
«У нашай Грушаўцы працягваецца змаганне за сквер.
Сёння схадзіла на прыём да старшыні Адміністрацыі Маскоўскага раёна. Таццяну Калядка павысілі нядаўна, і ў мяне адразу дрэнная, але прадказальная навіна - я не ўбачыла ў яе ні грама зацікаўленасці адстойваць інтарэсы жыхароў раёна. На ўсе пытанні былі адказы ў стылі: "Усё нармальна, мама, драм-бам-бам-бам-бам-бам-бам". На сустрэчы таксама быў аксакал нашай Адміністрацыі - намеснік старшыні кіраўніка Уладзімір Танкевіч. Напярэдадні сустрэчы прачытала, што ягоны сын, аказваецца, працуе ў кампаніі "Датч Стар". Той самай кампаніі, дзеянні якой мы спрабуем абскардзіць, каб абараніць сквер.
З усіх маіх пытанняў самым крытычным чамусьці выйшла пытанне пра сына. Спачатку Танкевіч спакойна адказаў, што сапраўды, ягоны сын там працуе звычайным клеркам, не з'яўляецца заснавальнікам і атрымлівае ўсяго 700 рублёў. Але юрыст Адміністрацыі запярэчыла, што я не маю права задаваць такія пытанні, я не маю права перадаваць нікому адказ на гэта пытанне (заўважу, што я сама даведалася пра гэта з інтэрнэту), гэта асабістае жыццё і ўвогуле, тут прыём у старшыні Таццяны Калядкі.
Далей Танкевіч пачаў нешта казаць пра карупцыю, у тым сэнсе, што ніякай карупцыі тут няма. Хоць я пра гэта яшчэ і спытаць не паспела! А пасля заявіў, што будзе пісаць заяву, каб абараніць свой гонар і годнасць. Першы раз бачу, каб чыноўніка абражала месца працы ягонага сына!
Заўтра(т.е. уже сегодня, прим.)
Уладзімір Танкевіч сустракаецца з жыхарамі
Грушаўкі ў школе №3, будзе расказваць пра развіццё нашага раёну. І мне страшна ўявіць, колькі разоў яго там "абразяць", задаючы пытанне пра сына і "Датч Стар».»
Адарья Гуштын