Мы жывем у Мінску і нам увесь час хочацца рабіць яго лепш, але я хачу сказаць, што наш горад не такі дрэнны. Ёсць многія рэчы, якія варта ацаніць, напрыклад, грамадскі транспарт, і ўнутрыгарадскі, і міжгародны. Банальна, але так, — у нас вельмі сочаць за тэрыторыяй і ўсё чыста і акуратна, і ўсе замежнікі захапляюцца гэтым. [...]
Са свайго вопыту розных гарадоў, я магу сказаць, што для мяне Мінск вельмі стэрыльны, «вылізаны» горад, дзе людзі ў асноўным толькі ходзяць. На жаль, так. Калі параўноўваць з тым жа Кіевам, які быццам зусім побач, то там людзі затрымліваюцца на вуліцах, а ў нас толькі ідуць. Так адбываецца, таму што няма арганізаваных публічных прастор, дзе можна было б праводзіць час. Калі на Кастрычніцкай ёсць месцы з хаця б мінімальнай колькасцю вулічнай мэблі, дзе можна проста адпачыць, то ў іншых месцах не. Нават калі хтосьці зрабіў кавярню на вуліцы, то мы ўсё роўна не ўключаны ў гэту прастору. [...]
Мінск ужо ў нейкай ступені еўрапейскі горад і мы працягваем паступова рухацца ў гэты бок. Возьмем хаця б вуліцу Камсамольскую. Мы можам казаць, што ўсё дрэнна, але я хачу шукаць пазітыў. Рэалізацыя гэтага праекта дазволіла нам назапасіць нейкую колькасць памылак і досведу аб тым, як рабіць не трэба, і цяпер для нас самае важнае — рухацца наперад з улікам гэтага. Мы заўсёды будзем набіваць шышкі і гэта нармальна, галоўнае — рэфлексаваць, аналізаваць і ісці наперад.
https://novychas.by/hramadstva/jak-urbanistyka-ratue-harady