….за стырном «Ягуара» быў вядомы бізнэсовец, уласнік «Дарыды» Уладзімір Дзялендзік.
«Так, гэта быў я. Справа выпадку, — расказвае бізнэсмен. —
Машына пайшла наперадзе, і я пайшоў за ёй следам. Машына рухалася з хуткасцю, можа, кіламетраў 20, больш не набраў. І тут удар, машыны развярнула. Усё, больш нічога не ведаю.
Цяпер мая мэта — гэта дапамагчы сям’і пацярпелай, каб усё было па-людску. Такая мая задача, перад Богам найперш. Ад адказнасці я не сыходжу. Вінаваты, значыць вінаваты. Самае дарагое — гэта чалавечае жыццё, а метал. Я не ведаю, ці я вінаваты, ці не вінаваты, хай разбіраюцца органы. Я з сябе адказнасці не здымаю.
Калі б нават я меў рацыю, то ўсё адно я вінаваты, бо павінен быў прадухіліць здарэнне. У любым выпадку я вінаваты, у любым выпадку я павінен быў зрабіць усё, каб чалавека не забіць».
Максімум намаганняў цяпер накіроўваю на тое, каб аказаць падтрымку сям’і. У мяне было дзве размовы з дачкой загінулай. Я сказаў, што куплю машыну новую і пахаванне арганізую, і дапамогу. Я ў следчага падпісаў дакумент, што ў выпадку маёй вінаватасці буду кампенсоўваць усё. Не дай Бог нікому быць на гэтым месцы», — расказаў «НН» Уладзімір Дзялендзік.