Як Вілейскія ЖКГ райвыканкам праводзіць круглыя сталы - "міжсабойчыкі"
Гісторыя пачыналася так. Вілейскія актывісты, якія займаюцца праблемамі бяздомных жывёл стварылі петыцыю і сабралі 203 подпісы, каб правесьці "круглы стол" на якім жыхары і прадстаўнікі ўлады абмяркуюць існуючыя праблемы.
https://petitions.by/petitions/1949І сёньня актывісты даведаліся, што круглы стол аказваецца сёньня прайшоў!
Ніхто з 203 падпісантаў не быў папярэджаны!
Хто быў на сустрэчы тады? Прадстаўнікі праўладных арганізацый? Прадстаўнікі ЖКГ?
Як нам сказалі, на сайце ЖКГ была аб'вестка. Так. Паглядзелі. Была. А вось на сайце райвыканкаму, за якім мы сачылі не было.
Але ці часта нехта з жыхароў гораду заходзіць на сайт ЖКГ? Ды і колькі жыхароў гораду пра яго ведае наогул?
Па-другое, нават калі б зацікаўленыя асобы пабачылі аб'яву ці многія б маглі наведаць мерапрыемства, калі яно прызначана на 10.00 раніцы?
Напэўна ня многія...
Чаму так зрабілі ўлады? Для мяне адказ відавочны: ні вырашаць праблему, ні нават выслухаць жыхароў горада ім не цікава!!!
Што цяпер зробяць прадстаўнікі райвыканкама і ЖКГ? Напішуць адказ 203 чалавекам, што круглы стол прайшоў?
Маўляў, "мы все обсудили и приняли вот такое решение..."
Ці напішуць на сваіх сайтах і ў "Шлях Перамогі" якія дрэнныя актывісты, што ініцыявалі круглы стол і не прыйшлі?!
Ціпа "посмотрите, они только критиковать могут и ничего не хотят решать".
Але гэта ня першы раз адбываецца такі круглы стол.
Калі абмяркоўвалася праблема анкалагічнай бальніцы, адбывалася тое самае - хавалі інфармацыю ад людзей і прызначылі самы нязручны час...
https://vk.com/wall-46782944_53882Ну ладна, мы ж на гэтым ня спынімся.
Сёньня грамадскі актывіст Аляксей Сюдак схадзіў ў райвыканкам і запісаўся на прыём да старшыні райвыканкама. Паслухаем што скажа нам "мэр"...
https://www.facebook.com/story.php?story_fbid=316064812344796&id=180817525869526Калі ёсць магчымасць (і хочаце) дапамагчы Вілейцы, далучайцеся да абмеркавання t.me/Vileyka_new