У Беларусі выпусцілі калекцыю адзення аб забытай гістарычнай спадчыне
Па задумцы, свiтшот «Руіны краіны» адлюстроўвае праблему разбуранай спадчыны на прыкладзе Траецкага касцёла ў Беніцы. Такія помнікі архітэктуры "ахоўваюцца дзяржавай", аднак маглі б прыцягваць турыстаў і актывістаў, якія нададуць ім новае жыццё.
Футболка «Рэнесанс» імітуе фатаздымак руін замка «Белы Ковель» у Смалянах. Замак быў пабудаваны ў стылі рэнесанс. Смаляны - месца, дзе ў руінах стаяць царква, былы кляштар і замкавая вежа.
Футболка «Скірмунт» аб тым, што мы павінны ведаць выбітных людзей сваёй гісторыі. Чым жа славіцца Раман Скірмунт? Стварыў прамысловы феномен на Піншчыне, рабіў жыццё сялян лепш, заснаваў ідэю нацыянальнай самасвядомасці ў 20 ст і стаяў ля вытокаў стварэння БНР.
Худзi «Спадчына» пад дэвізам "Long Live Belarus! Long Travel Belarus! " заклікае больш падарожнічаць па краіне, пазнаваць разнастайнасць спадчыны і дзяліцца ўражаннямі ад убачанага.
@tropinki