Яшчэ трошкі гістарычнай геаграфіі. Зірніце, якая цікавая карцінка вымалёўваецца пры супастаўленні наступных даных:
1. Белыя кропкі - гаспадарскія корчмы 1480-ых гг.
2. Сінія крыжы - касцёлы літоўскай знаць, заснаваныя у XV ст.
3. Чырвоныя ромбы - гаспадарскія замкі ў перш. пал. XVI ст.
4. Чырвоныя трохкутнікі - прыватныя замкі ў перш. пал. XVI ст.
Агулам гэтая выява вельмі добра ілюструе сутнасць замка, адначасова і як феномена палітычнага жыцця, і як ваеннага аб'екта.
Такія маштабныя супастаўленні важныя ў тым ліку для разумення сутнасці асобных замкаў. Часта практыкай з'яўляецца вывучэнне гісторыі асобных аб'ектаў і спробы патлумачыць змены ў яго архітэктуры, маючы веды толькі аб іх саміх, што прыводзіць да вельмі розных і часам дзівосных інтэрпрэтацый. Калі ж зірнуць на ўсю карціну разам, то робіцца зразумелым значэнне кожнага асобнага замка.
аўтар:
Мікола Воўкаў