Сядзібны дом 19 ст графа Патоцкага ў Беразіно аддаюць задарма
Некалькi фактаў
* пасля рэвалюцыі тут размяшчалася школа, потым склад. А з 1980-х, будынак паступова прыходзіў у заняпад.
* у 2011 г. будынак
выкупляў менскi iнвестар за $13100.
* па першаму праекту рэстаўрацыя ацэньвалася каля
$800 тыс, а па другому праекту ўжо
$1 млн. У праектаў розны падыход да матэрыялаў даху, вiда вокнаў i iншых элементаў.
А цяпер падрабязней
Тут планавалі адкрыць гатэль, кафэ, паляўнічую залу. Iнвестара абавязалі ажыццяўляць бiзнэс-дзейнасць мін. 5 гадоў і стварыць не менш за 10 працоўных месцаў. Агаварылі і тэрміны рэалізацыі праекта - да 2015 года, на гэты перыяд яму было забаронена прадаваць будынак або адчужаць яго.
Суму фірма заплаціла ў бюджэт, але далей справа не пайшла. Прадстаўнікі кампанii патлумачылі тым, што дом першапачаткова набывалі для нашчадка роду Патоцкіх, але той нябыта неўзабаве памёр, не паспеўшы пералічыць сродкі на дальнейшую рэстаўрацыю. Па выніку будынак вярнулі назад дзяржаве.
🏰
@tropinki