Адвакаты юрыдычнай кампанIi SP&P зрабiлi размалеўку з легендамi i мiфамi Беларусi
Каманда вырашыла для сябе паспрабаваць знайсці адказ на пытанне: «Хто мы, беларусы?». У вынiку з'явiлася беларускамоўная размалеўка. Да таго ж адвакаты кампанii агучылi беларускiя міфы і легенды.
- Мы пачалі свае пошукі са знаёмства з гісторыямі, на якіх раслі нашыя продкі, з легендамі, якія перадаваліся з вуснаў у вусны. У гэтым пошуку і нарадзіліся нашыя малюнкі, якія адлюстроўваюць візуальныя вобразы беларускіх легенд і дапамагаюць зазірнуць у свет аўтэнтычнага чарадзейства, адчуць неверагодную моц чалавечага духу і адвагі, першаснасці прыроды і яе таямніц. Але ж мы не спыніліся толькі на малюнках. Перайшоўшы па QR-коду, вы таксама зможаце паслухаць міфы і легенды, агучаныя нашымі адвакатамі для вас, вашых дзяцей, с’ямі і сяброў.
🌅
@tropinki