КК

Паводле Бяляцкага, толькі сёньня па адміністрацыйных справах каля тысячы чалавек знаходзіцца ў турмах Менска і Жодзіна, больш за 250 чалавек знаходзіцца зараз у СІЗА ці зьяўляюцца падазраванымі пад падпіскай па крымінальных справах.
“Мы цяпер перажывам сапраўдную прававую і цывілізацыйную катастрофу, калі зачыняюцца тэатры, разганяюцца працоўныя калектывы, аказваецца ціск на рэлігійную частку нашага грамадства, найперш на каталікоў”,-- заявіў Бяляцкі.-- Цяпер у Беларусі адбываецца катастрофа, калі ўзброеныя да зубоў спэцатрады тэрарызуюць беларускае грамадства”.
