Цікавы факт: Купала меў аўтамабіль, але ніколі не сядзеў за ягоным стырном.
А аўтамабіль быў вельмі няпросты - Chevrolet Master Deluxe GA 1937 году выпуску. Аўтамабіль быў падараваны ва ўласнае карыстаньне ў 1939 годзе асабіста першым сакратаром ЦК КП(б)Б Панцеляймонам Панамарэнкам.
Пасля смерці Янкі Купалы ён дастаўся яго ўдаве.
Да 1955 году Chevrolet быў на хаду, а ў 1957 годзе аўтамабіль быў закансэрваваны і з таго часу зьяўляецца музэйным экспанатам.
У лістападзе 2009 года міністр культуры Беларусі Павел Латушка даручыў адрэстаўраваць аўтамабіль. Першапачаткова прадстаўнік Chevrolet прапанаваў цалкам аднавіць аўтамабіль да стану, каб ён мог ездзіць, але супрацоўнікі музея не пагадзіліся з гэтай прапановай, бо ў такім выпадку аўтамабіль перастаў бы быць арыгінальным музейным экспанатам, таму Chevrolet зведаў толькі касметычны рамонт.
На бягучы момант кошт аўтамабіля перавышае 100 тысяч еўра.