У Эўропе беларускія пратэсты засланіла гісторыя з Навальным, піша Сяргей Навумчык. Крамлю пагражаюць эканамічнымі санкцыямі, а Лукашэнку – не
Усе лідэры вядучых краінаў, і па некалькі разоў, выказаліся аб меркаваным атручэньні расейскага апазыцыянэра Навальнага. Прычым найбольш рэзкія ацэнкі ў бок Крамля гучалі гэтым разам з вуснаў не амэрыканскіх, а эўрапейскіх палітыкаў. І ў ЭЗ, і ў «брэксытнай» Вялікай Брытаніі абмяркоўваюць даволі сур’ёзныя эканамічныя санкцыі супраць Крамля.
На фоне гэтага падзеі ў Беларусі адышлі на другі плян. Ужо зразумела, што рэакцыяй Эўразьвязу будзе, у самым горшым для афіцыйнага Менску выпадку, стварэньне пэрсанальнага санкцыйнага сьпісу. У які некаторыя ўрады прапануюць не ўключаць самога Лукашэнку — каб пакінуць «акно магчымасьцяў».
Цяперашняя сытуацыя з Навальным нагадвае падзеі 2001 году. Прэзыдэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 9 верасьня са шматлікімі парушэньнямі, ужо на наступны дзень былі ў цэнтры ўвагі сусьветнай супольнасьці. Аднак яшчэ празь дзень пра іх ужо ня згадвалі — сьвет жахнуўся ад тэрактаў супраць Амэрыкі 9/11
, піша Сяргей Навумчык