Польскі незалежны прафсаюз «Салідарнасьць» 26 жніўня адправіць у Беларусь гуманітарную дапамогу ў выглядзе некалькіх дзясяткаў тон харчовых прадуктаў, «што можа спатрэбіцца на працоўных месцах падчас забастоўкі», паведаміў старшыня прафсаюзу Пётр Дуда, піша польскае выданьне Wiadomości.
Таксама ў Польшчы стварылі фонд «Салідарнасьць зь Беларусьсю», у які прафсаюз «Салідарнасьць» унёс 1 мільён злотых (больш за 700 тысяч беларускіх рублёў).
Cтаршыня прафсаюзу Пётр Дуда што для «Салідарнасьці» гэта асаблівы момант, таму што 40 гадоў таму палякам была патрэбна дапамога, а цяпер беларусам патрэбна падтрымка. Ён дадаў, што ў Беларусі «менавіта прафсаюзных актывістаў, рабочых звальняюць і адпраўляюць у турмы, таму што яны знаходзяцца ў авангардзе забастовак супраць фальсыфікаваных выбараў».