ЭЗ плянуе ўвесьці санкцыі супраць 15-20 грамадзян Беларусі ў бліжэйшыя тыдні
Эўрапейскі зьвяз можа ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да 15-20 грамадзян Беларусі за фальсыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і прымяненьне гвалту да пратэстоўцаў, напісаў у твітэры карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
«Чыноўнік ЭЗ кажа, што 15-20 чалавек з Беларусі трапяць пад санкцыі ЭЗ, я чуў пра „каля 10“. У любым з гэтых выпадкаў гэта невялікая колькасьць, але ідэя складаецца ў тым, што гэтая колькасьць можа ўзрасьці ў бліжэйшыя тыдні/месяцы», — адзначыў Юзьвяк.