Карацей, у чым сэнс "цукровай справы" і чаму яна магла адбыцца толькі ў планавай эканоміцы? Расказваю.
Каб падтрымаць калгаснікаў (там асобная гісторыя) Мінсельгас устанаўлівае закупачную цану на цукровы бурак вясной і
патрабуе ад заводаў
аплаты па гэтай цане наперад, хаця ўраджай будзе толькі восенню.
Заводы або губляюць абаротку і крэдытуюцца потым, або крэдытуюцца адразу пад гарантыі Урада.
Па выніку ў Расіі ўжо які год перавытворчасць бурака і рэальная цана на сыравіну фарміруецца не чыноўнікам, а рынкам. І толькі пасля ўраджаю.
Што адбываецца далей? Натуральна, мы прайграем суседзям па сабекошце, таму спачатку заводы падтрымліваюць калгаснікаў, а потым мы з вамі — заводы, бо, каб яны не ляснулі, Урад устанаўлівае і мінімальную цану на продаж на ўнутраным рынку — 1,5 руб, што дорага.
У Расіі ты за 1,5 нічога не прадасі, там сярэдняя цана ў рытэйле 81 капейка, таму там наш цукар прадаецца танней сабекошту.
Дык вось, падыходзім да сутнасці крымінальнай справы: каб заводы не загнуліся ад нерэнтабельнасці, нашыя цукровыя босы (напэўна, з падказкі "расійскіх контрагентаў", як кажа Канюк) дадумаліся купляць у Расіі цукар за ўмоўныя 30 капеек, а тут пераўпакоўваць і прадаваць за 1,50 пад выглядам свайго.
Паўтараю — апошні час вы куплялі беларускі цукар, а елі расійскі.
А наш або ляжыць на складзе, або бросава прадаецца ў Расіі з дазволу дзяржавы праз БЦК.
У выніку гэта бюракратычная пастка беларускай сістэмы, у якой з дырэктарату б або спыталі за кепскія паказчыкі, або цяпер спытаюць за махінацыі (хаця для справядлівасці — я нічога не ведаю пра тое, ці нажываліся яны на гэтым самі. Пакуль яшчэ таксама не ясна, у якім аб'ёме рэальна перапрацоўваўся наш цукровы бурак — разбіраюцца).
***
Даслаць інфу, связацца з аўтарам, папрасіць інвайт у закрыты чат:
@harbatbot