Напісаў на НН, што такое "ПрыватЛізінг".
https://nn.by/?c=ar&i=255159Поўны тэкст пад пэйволам, але вось вытрымкі: — Праз прадпрымальніцкі імпэт Віктара Бабарыкі на пачатку 2000-х Белгазпрамбанк пачаў займацца не зусім уласцівымі яму справамі: растэрміноўкамі, страхоўкай, калектарствам новых даўгоў.
— Справа была прыбытковай, але прыляцела пстрычка з Масквы, маўляў: мы баімся, што беларускія кантралёры расцэняць страхоўку і растэрміноўкі як парушэнне профільнага заканадаўства, засяродзьцеся на выключна банкаўскіх аперацыях — крэдытах і рахунках.
— Зрэшты, перад Белгазпрамбанкам ніколі не стаяла задача зарабіць усімі сіламі як мага болей — банк заўсёды лічыўся кансерватыўным праз палітыку заснавальнікаў, якія меркавалі, што больш важна не страціць, чым зарабіць.
— У выніку таму калектыву, які ўжо склаўся, не было куды падзецца, ім заставалася сысці з банка і заняцца тым жа самым, але ўжо ў самастойных юрыдычных асобах.
— Так, адразу пасля развалу профільных аддзелаў банка і ўзніклі «Агенцтва гандлю ў растэрміноўку», якое потым і стала «ПрыватЛізінгам», юрыдычныя калектары «Прававы дыялог», а таксама атрымаў страхавую ліцэнзію «Кентаўр".
— Узаемнапранікненні акцыянераў кампаній, звязаных з былымі газпрамбанкаўцамі, выглядаюць лагічна: буйныя дзеячы бізнэсу кажуць, што існуе практыка «мяняцца» акцыянерамі пры сур'ёзных абаротах, каб застрахавацца ад неспадзяванак з боку партнёраў.
— Вядома, што цяпер кампанія ў бязрадаснай сітуацыі: рахункі заблакаваныя, а адпаведныя ведамствы гуляюць з запытамі аб размарозцы ў пінг-понг.
Чым гэта пагражае?
— Натуральна, невыкананнем дамоў і ўцёкамі персаналу, што ўжо і адбываецца. Нават тым супрацоўнікам, што ў дэкрэце, кампанія не можа выплаціць грошы: а ёсць выпадкі, калі абое бацькоў працуюць у «ПрыватЛізінгу».
—
Але ёсць яшчэ адна невідавочная рэч,
якая можа мець глабальныя наступствы для фінансавага рынку.
Сэнс у справазднасці ва Упраўленне крэдытнага рэгістра Нацбанка па плацяжах ад кліентаў.
З гэтай базы іншыя банкі і кампаніі потым чэрпаюць інфармацыю аб крэдытнай гісторыі патэнцыйных кліентаў
Калі ў цябе некалькі сотняў тысяч кліентаў-даўжнікоў — а гэта якраз выпадак «Прыватлізінга», — то, натуральна, працэс аўтаматызаваны.
Гэтую паслугу платна аказвае ЗАТ «Банкаўска-фінансавая тэлесетка», якая, здаецца, ужо пачала абслугоўваць «ПрыватЛізінг» у штрафным рэжыме, бо тэрмін падпіскі сканчаецца.
Калі Упраўленне крэдытнага рэгістра Нацбанка не атрымае інфармацыю па своечасова ўнесеных плацяжах кліентаў «Прыватлізінга», то яны не адлюструюць звесткі ў крэдытнай гісторыі. Тады дзяржава стане лічыць сітуацыю «пратэрміноўкай плацяжа», і ўжо ў верасні каля 300 тысяч беларусаў могуць сутыкнуцца з праблемамі з крэдытнай гісторыяй, калі звернуцца ў нейкі банк.