Неяк у перадачы па (даруй Божа) БелРосТБ абмяркоўваўся "Неўміручы полк" і па скайпе на сувязь выйшаў яго стваральнік і каардынатар у Расіі, які сказаў, што не мае ніякага значэння як называецца акцыя, бо галоўнае — змест. Гэта доказ таго, што спроба насаджэння "Палка" замест "Беларусь памятае" — палітычная, яе рэалізуюць тут падрыўныя шасцёркі Масквы, кшталту Валерыя Драко і К*. Калі вы чуеце, што ў Мінску не ўсталёўваюць шыльду да 100-годдзя БНР, ці што не даюць разгарнуцца мемарыялу ў Курапатах, ведайце, што прычына таму — тысячы гнеўных лістоў на месяц у АП ад структур Драко і Школьнікава, якія ствараюць ілюзію масавай незадаволенасці, ведаючы прынцыпы работы сістэмы.