"Можна па-рознаму ставіцца да Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, але..." — ключавы сказ Пуціна пра Беларусь у яго сённяшнім пасланні.
Пасланне Пуціна было ўвогуле стрыманым і прыземленым. Расіянам ён абяцаў сканцэнтравацца на сацыялцы, ахове здароўя і адукацыі, абяцаў даплаты і пабудову дарог.
Міжнародная частка паслання была вельмі кароткая. Па сутнасці, пасланне Захаду было такое: мы гатовыя гуляць па правілах, але просім не ўмешвацца ў нашу зону інтарэсаў, "будзем самі вызначаць чырвоныя лініі".
Беларусь была ўзгаданая ў кантэксце спробы дзяржаўнага перавароту, які нібыта рыхтаваўся ў нашай краіне, прычым Пуцін звязаў гэтую спробу з Захадам і паставіў у адзін шэраг з адхіленнем ад улады Януковіча і пратэстамі супраць Мадура.
Фактычна, пра Беларусь гаварылася як пра кантраляваную Расіяй тэрыторыю, на якой Расія будзе вызначаць, што з'яўляецца дзяржаўным пераваротам, а што — не.
@nashaniva