"Сёння атрымаў звесткі, што адбылося пасяджэнне Камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінгарвыканкаме, дзе разглядалася прапанова Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці жыдоўскім могілкам ў раёне вуліц Калектарная, Гебелева, Іерусалімская, Клары Цеткін.
У адпаведнасці з атрыманай інфармацыяй за статус прагаласавала 4 члены камісіі, а яшчэ 4 устрымаліся, у сувязі з чым выканкам плануе звярнуцца за дадатковымі экспертнымі заключэннямі ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай айчыйнай вайны. Пры атрыманні станоўчых заключэнняў статус будзе нададзены аўтаматычна.
Адныя з тых, хто ўстрымаліся - галоўны архітэктар Мінскграда А.Акенц'еў і прадстаўнік Камітэту архітэктуры, што ўскосна падцвярджае пэўныя перспектыўныя планы па будаўнічаму засваенню дадзенай пляцоўкі."
https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=2825057487504894&id=100000020128512