Клуб гісторыі Мінска праводзіць сустрэчу пад назвай: “Гісторыя гарадскога трамвая”. У кастрычніку 2019 годза мінскі трамвай святкуе свой 90-гадовы юбілей. Але і да 1929 года ў Мінску існаваў рэйкавы транспарт, які вёз пасажыраў па вядомых вуліцах горада.
Павал Растоўцаў, гісторык, раскажа, якія віды гарадскога транспарту праектаваліся ў дарэвалюцыйным Мінску. Якія з гэтых маштабных праектаў былі рэалізаваныя, а якія так і засталіся пакінутымі на паперы. Па захаваўшымся чарцяжам і дакументам Павал Растоўцаў пакажа, што з запланаванага за “царскім часам” было пабудавана за часам савецкім.
Таццяна Пятрова, паведаміць, хто такія былі мінскія рамізнікі, як яны дзялілі Вакзальную плошчу і бацьяка якога з беларускіх “песняроў” працаваў таксістам век таму.
Вадзім Зеленкоў, краязнаўца і даследчык, распавядзе, як беларускія газеты ды часопісы праважалі конку ды сустракалі першы савецкі трамвай.
Мадэратар – гісторык Антон Дзянісаў
Калі: 10 кастрычніка ў 19:00
Дзе: Мінск, Галерэя TUT
Патрэбна
рэгістрацыя