Чатыры раёны краіны (Гродзенскі, Міёрскі, Браслаўскі і Мядзельскі.) аб'ядноўваюць у турыстычны кластар і даюць $500 тыс. для іх развіцця
Пілотны праект рэалізуюць Міністэрства спорту і турызму і ПРААН. Фінансавую падтрымку аказвае праграма мін. замежных спраў Польшчы «Польская дапамога».
Праект складаецца з 2-х частак:
1) Стварэнне новых рабочых месцаў і падтрымка ўжо існуючых тур. аб’ектаў.
Праца пачнецца з экспертнай ацэнкі патэнцыялу раёнаў: незалежныя эксперты прааналізуюць стан гэтай сферы, падрыхтуюць прапановы для мясцовых прадпрымальнікаў, як палепшыць работу іх тур. аб’ектаў. Акрамя таго, яны распрацуюць прапановы па стварэнні новых аб’ектаў і маршрутаў. Акцэнт на адукацыйны элемент — прадпрымальнікам будуць расказваць, як быць эфектыўнымі менеджарамі, як павышаць прыбытак свайго тур. бізнесу, як выходзіць з крызісных сітуацый. Для ўдзельнікаў з гэтых раёнаў запланавана адукацыйная праграма ў Польшчы, дзе будзе магчымасць даведацца пра вопыт польскіх калег і паглядзець, як тур. бізнес жыве там.
2) Інфармацыйная работа па папулярызацыі тураб’ектаў і паслуг на ўнутраным і на міжнародным рынку.
Pапланавана маштабная PR-кампанія тур. магчымасцей раёнаў, прома-туры для беларускіх удзельнікаў у Польшчу і прыезд іх польскіх калег да нас. Акрамя таго, прадпрымальнікі з Гродзенскага, Міёрскага, Браслаўскага і Мядзельскага раёнаў змогуць прэзентаваць свае магчымасці на буйных міжнародных тур. выставах.