“Сустрэча на Сёмуху” абрад "Ваджэнне Кусты".
Cтаражытнае Свята Семуха — свята беларускай традыцыйнай культуры, якое сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета, ушанаванне зеляніны, дрэў, кветак і 30 мая мы закрываем цыкл каталіцкіх народных святаў — святам Троіцы.
Сёмуху яшчэ называлі “Зяленымі святкамі”. Сёмуха прыходзіць на час, калі расквітнее расліннасць, а ў зямляроба, у яго бясконцых клопатах, невялікая перадышка: сяўба скончылася, а сенакос яшчэ не наступіў.
Гэта свята лічыцца дзявоцкім, таму што менавіта дзяўчына сімвалізуе маладосць і прыгажосць прыроды.
30 мая ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна Беларусі на Сёмуху правялі абрад "Ваджэнне Кусты". Свята арганізавалі сіламі аддзела культуры і вольнага часу вёскі Гродзі разам з народным калектывам аграгарадка Гальшаны і сямейным калектывам "Граужанцы".“Куста” - гэта сімвал ураджаю. 3 цягам часу абрад набыў шлюбную накіраванасць і стаў надзеяй і пажаданнем добрага шлюбу.
фота: Альфрэд Мікус