Плошча Незалежнасці і праспект Незалежнасці не перакрытыя, праезд па іх свабодны, на вуліцах атмасфера спакойная, паведамляе карэспандэнт
@nashaniva. Машыны з сілавікамі, якія ад 9 жніўня штодзень прыязджаюць на дзяжурства ў цэнтр, сёння стаяць на вуліцах Савецкай, Камсамольскай, Валадарская, Берсана, Свярдлова, каля стадыёна "Дынама". Гэта, верагодна, звязана з Агульнанацыянальным Маршам Новай Беларусі, які мае адбыцца сёння ў Мінску.