ЗНОЙДЗЕНЫ МЁРТВЫМ ДЭМАНСТРАНТ, ЯКІ З 12-ГА ЛІЧЫЎСЯ ЗНІКЛЫМ БЕЗ ВЕСТАК
Як стала вядома
@nashaniva, Мікіту Крыўцова знайшлі нежывым у лесе ў Партызанскім раёне Мінска, са слядамі пабояў.
Сям'я заяўляла, што ён знік пасля дэманстрацыі 12.08, і шукала яго ў турмах і бальніцах.
Гэта 4-ы дэманстрант, пра смерць якога дакладна вядома.
Мікіту Крыўцову было 28 гадоў. Сям'я шукала яго 10 дзён, дапамагаў атрад "Анёл". Міліцыя прызнала яго зніклым без вестак.
Сувязь з ім знікла 12.08, у апошні дзень паслявыбарчых зверстваў.
Жонка паведамляла, што ягоны тэлефон апошні раз быў уключаны ў РНПЦ нейралогіі і нейрахірургіі ў Мінску.
Ён родам з Вілейкі, жыў нейкі час у Маладзечне, яго сям'я жыве ў Жодзіне.