АСНОЎНАЕ НА ГЭТЫ МОМАНТ
Дэманстранты збіраюцца на плошчы Незалежнасці
Сотні медыкаў прыйшлі да Мінздароўя, патрабавалі доступу да палітвязняў, адстаўкі Лукашэнкі і Караніка. Каранік уцёк ад іх праз калідор ганьбы.
Ветэраны “Альфы” КГБ і ветэраны-сувораўцы выступілі з заявамі ў падтрымку дэманстрантаў.
АНТ і СТВ паказалі, як рабочыя МЗКЦ скандуюць Лукашэнку "Ухадзі!"
Мінкульт звальняе Латушку, калектыў Купалаўскага гарой за яго.
Тысячы акцый пратэстаў спарадычна адбываюцца каля прадпрыемстваў, устаноў, уздоўж дарог.
Сацыёлагі Акадэміі навук публічна заявілі, што вынікі экзіт-полаў былі сфальсіфікаваныя.
Сітуацыя развіваецца вельмі дынамічна.