☝️Гомельская вобласць следам за Гарадзенскай прыняла пастанову пра платны выезд за мяжу.
З 1 чэрвеня за выезд з тэрыторыі вобласці ва Украіну кіроўцам давядзецца заплаціць 29 рублёў (1 базавую).
Ад сплаты збору вызваленыя некаторыя катэгорыі грамадзянаў, яны
пералічаныя на сайце аблвыканкаму.
Адзначым, што за выезд з Гомельскай вобласці ў Расею плаціць не давядзецца.
Крыніца:
gomel-region.by