Беларускі металургічны завод апублікаваў вынікі за 3 месяцы 2021 г. Цяпер можна ацаніць, якія сумы пайшлі на выратаванне прадпрыемства
паводле засакрэчанага ўказа.
У І квартале ў капітал БМЗ чыноўнікі далілі
1,590 млрд руб. Праўда, дэфіцыт абароткі завода на 01/04/2021 усё роўна застаўся вялікім —
1,072 млрд руб. То бок БМЗ застаецца крытычна залежным ад
знешняга фінансавання.
Таксама да 2020 г. амаль на
2 млрд руб зменшыліся кароткатэрміновыя даўгі БМЗ. Чысты прыбытак за 3 месяцы 2021 г. склаў мізэрныя
22 тыс. руб.
Яшчэ некалькі кварталаў такой жа "паспяховай" працы — і БМЗ ізноў спатрэбіцца аўральная дапамога з бюджэта.