Чытачы паведамілі, што ўчора зранку працаўнікі ДФР прыйшлі з ордэрамі на вобшук у ЖК «Маяк» і забралі пяцярых выпадковых людзей на «размову».
Адметна ў гэтым выпадку тое, што агляд кватэраў і размовы былі далікатнымі і нават занадта «сяброўскімі».
Усім казалі падобныя фразы:
«Вы нармальныя, мы ўсё самі разумеем, з вамі пасля яшчэ піва вып'ем, як усё скончыцца. Будзьце асцярожнымі, сярод вас ёсць пацук».
Увечары ўсім вярнулі тэлефоны і адпусцілі дадому.
Магчыма, казалі гэта шчыра, а можа, гэта новая тактыка сілавікоў, закліканая пасеяць недавер адзін да аднаго ў суседзяў.
Крыніца: чытачы
@belsat