Памятаеце скандал з банкаўскімі ячэйкамі ў Белгазпрамбанку ўлетку 2020 г.? Аказваецца, праблемы ёсць не толькі ў БГПБ.
Згодна з рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска Парытэтбанк меў вярнуць больш як $660 000 кліентам, у якіх зніклі грошы з банкаўскіх ячэек.
У лютым банк падаў апеляцыю на гэтае рашэнне і спадзяецца, што новае рашэнне будзе на яго карысць.
У 2020 г. Парытэтбанк перайшоў Саіду Гуцэрыеву. Сума не паведамляецца, у статыстыцы нічога не праходзіць, але інсайдары кажуць пра $50 млн, што значна вышэй за 100% капіталу банка.
Зусім нядаўна Ідэя банк прадалі МТБанку толькі за 50 млн руб, з вялікім дысконтам да цаны капіталу.