Мяркуючы па апошніх паведамленнях, сілавікі перахапілі кантроль над тэлеграм-каналам "Каратели Беларуси". Канал быў створаны для дэанона асобаў, адказных за парушэнні на выбарах і рэпрэсіі да мірных пратэстоўцаў. На яго было падпісана больш за 77 тысяч чалавек.
Невядомыя змянілі аватар канала на дзяржаўны герб Беларусі, перайменавалі яго ў "Копатели Онлайн" і пачалі запаўняць паведамленнямі з пагрозамі.
UPD: Пішуць, што "ўзламаны" канал - клон сапраўдных "Карателей Беларуси", які, як мяркуецца, стварылі самі сілавікі. І цяпер з нейкіх сваіх прычынаў "перахапілі" кантроль над каналам самі ў сябе.