🇺🇳🇧🇾 Прадстаўнік Беларусі ў ААН: Гвалту і зьніклых у Беларусі падчас пратэстаў не было
Рада правоў чалавека ААН у Жэнэве 18 верасьня праводзіць надзвычайную сэсію, прысьвечаную пасьлявыбарчай сытуацыі ў Беларусі.
Сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэнэве Юры Амбразевіч
зьняпраўдзіў заявы пра гвалт над затрыманымі і зьніклых бязь вестак у ходзе пратэстаў у краіне.
«Мы абвяргаем непацьверджаныя абвінавачаньні ў сэксуальным гвалце супраць затрыманых. Зарэгістраваных афіцыйных заяў аб гэтым няма, таксама не пацьвярджаецца інфармацыя пра зьніклых бязь вестак у непасрэднай сувязі з пратэстамі», — заявіў Амбразевіч