🇪🇺Фракцыя
Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце
плануе намінаваць прадстаўнікоў беларускай Каардынацыйнай рады на прэмію «За свабоду думкі» імя
Андрэя Сахарава.
Раней з такой жа ініцыятывай выступіла фракцыя
«Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў». Гэта дзве найбуйнейшыя ў парламенце партыі, яны займаюць больш за 300 месцаў з 705.