Дзяўчына, якую на жаночым маршы прынялі за «ціхара» і сарвалі маску, расказала пра сябе Свабодзе.
Свабодзе.
Свабода знайшла 23-гадовую мянчанку Тацяну. Яна жыве непадалёк ад месца, дзе адбыўся канфлікт. Працуе адміністратарам у гатэлі, а ў вольны час займаецца адзінаборствамі. Яна сьцьвярджае, што ня мае дачыненьня да сілавых структур і апынулася на мітынгу выпадкова.
«Не падумала, што тое, як я звычайна хаджу, выкліча такую рэакцыю, — кажа суразмоўца, апранутая ў тую ж самую байку, у якой была ўчора. — Потым, калі мне ўжо прычапілі ярлык, я падумала, што нават калі сама здыму маску, людзей ужо ні ў чым не пераканаеш. Больш за тое — паўсюль трапіць маё фота, мяне будуць называць „ціхаром“, хоць я ня маю ніякага дачыненьня да сілавых структур».
Чытаць цалкам