КК
У інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» паплечніца Сьвятланы Ціханоўскай выказала спадзяваньне, што Ўладзімір Пуцін зьменіць сваю пазыцыю і адмовіцца ад падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі.
«І, як я ўжо сказала, для нас у гэтым выпадку ён будзе нацыянальным героем, то бок чалавекам, які падтрымаў беларускі народ.
Так, як расейцы падтрымлівалі беларускі народ падчас Другой сусьветнай вайны, так, як расейцы нам дапамагалі вызваляць тэрыторыю Беларусі. Для нас ён быў бы проста героем, які стаў на бок народа, а не на бок дыктатара»



