Генэральны сакратар ААН заклікаў улады Беларусі спыніць гвалт супраць мірных дэманстрантаў
Антонію Гутэрыш
заклікаў таксама расьсьледаваць зьвесткі аб катаваньнях затрыманых і пачаць шырокі дыялёг. У заяве, зь якой 11 верасьня ад імя кіраўніка ААН выступіў яго прэс-сакратар, гаворыцца, што сытуацыя ў Беларусі выклікае ў генэральнага сакратара глыбокую трывогу.
Кіраўнік ААН падкрэсьліў, што «цяперашні крызіс могуць пераадолець толькі самыя беларусы шляхам шырокага, інклюзіўнага дыялёгу»