Пераведзены на пасаду Дзяржаўнага сакратара Рады Бяспекі Беларусі былы кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык павінен аб'яднаць пад сваім кіраўніцтвам «не толькі спецслужбы, але і праваахоўныя органы». Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, тлумачачы рашэнне змяніць кіраўніцтва КДБ.
«Я ніколі не бачыў за гэтыя гады, каб ён лінію дзесьці скрывіў і ва ўгоду чагосьці зрабіў», — ацаніў Лукашэнка дзейнасць Вакульчыка на пасадзе кіраўніка КДБ, якую той займаў амаль восем гадоў.
Мішусцін назваў рускіх і беларусаў "адным народам"
Падчас сустрэчы з Лукашэнкам расійскі прэм'ер заявіў, што Беларусь з'яўляецца роднай краінай для Расіі і справа не толькі ў гістарычных, моўных, духоўных сувязях. "Але і ў сотнях, тысячах або мільёнах грамадзян, якія фактычна з'яўляюцца адным народам", перадае БелТА.